القمر
The Moon • 55 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Наблізіўся час, i раскалоўся месяц.
2 Калі яны бачаць знак, дык адварочваюцца і кажуць: «Сапраўднае чараўніцтва!»
3 Яны лічылі хлусамi [пасланцоў] ды ішлі за сваімі прыхільнасцямі, але кожная справа мецьме вагу.
4 Ужо дайшлі да іх весткі, якія ўтрымлівалi іх ад няверы.
5 дасканалая гэтая мудрасць. Але не было ім карысці ад засцярогі.
6 Адхiнiся ж ад іх у той дзень, калі вяшчальнік закліча да непры¬емнае рэчы.
7 з поглядамі, апушчанымі ўніз, выйдуць яны з магіл – як раскіда¬ная шаранча.
8 Яны накіруюцца да абвяшчальнікаў, i скажуць нявернiкi: «Цяж¬кі ж гэты дзень!»
9 Людзі Нуха выракаліся [ад пасланцоў] яшчэ раней за іх. Успры¬нялі яны за хлуса раба Нашага, сказалі: «Апантаны!» – і пагражалi яму.
10Тагды ён заклікаў да Госпада свайго: «Мяне перамаглі, таму да¬памажы мне!»
11Мы адчынiлi браму неба, i палілася адтуль вада.
12I Мы адкрылі ў зямлі крыніцы; i злучыліся воды, як i было пры¬значана.
13Мы панеслі Нуха на [каўчэгу] з дошак i цвікоў,
14i ён плыў перад Нашым поглядам як адплата тым, хто не паверыў.
15I Мы пакінулі яго як знак. І дзе ж той, хто павучаецца ім?
16Якім жа было Маё пакаранне і засцярога.
17Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?
18Адыты ўспрынялі [пасланца] як хлуса. Якім жа было Маё пака¬ранне і засцярога.
19Калі Мы адаслалі супраць іх марозны вецер, у поўны лiха дзень.
20Ён зрываў з месца людзей, як ствалы пальмаў, выдраных з кара¬нямі.
21Якою ж была Маё пакаранне і засцярога!
22Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?
23Самудыты ўспрынялі засцярогу як хлусню,
24і сказалі: «Чалавек – такi ж, як i мы? Калі Мы пойдзем за iм, дык апынемся ў аблудзе і вар’яцтве.
25Няўжо сярод нас дадзены напамін толькі яму? дык не, ён – фа¬набэрысты хлус».
26заўтра яны даведаюцца, хто тут фанабэрысты хлус.
27Я паслаў вярблюдзіцу як выпрабаванне для іх. Пачакай жа і май трыванне!
28Раскажы ім, што вада падзеленая паміж імі і вярблюдзіцаю. Ня¬хай прыходзяць піць у пэўны час.
29Але яны паклікалі свайго таварыша, а ён схапіў яе і перарэзаў жылы.
30Якою ж было Мае пакаранне і засцярога!
31Сапраўды, Мы даслалі супраць іх толькі адзін лямант; вось яны сталі падобныя да сена будаўніка загарадзi.
32Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?
33Народ Лута ўспрыняў засцярогу як хлусню,
34таму Мы наслалі на іх каменны дождж, i выратавалі толькі сям’ю Лута – перад світаннем,
35як дабро ад Нас. дык Мы адгоджваем тым, хто ўдзячны.
36I ён засцерагаў іх ад Нашае моцы, але яны вагаліся ў засцярозе,
37i патрабавалі ад яго гасцей ягоных. Але Мы пазбавілі зроку гэты народ. Паспрабуйце ж Майго пакарання і Маёй засцярогі!
38Раніца сустрэла іх цяжкiм пакараннем.
39Паспрабуйце Майго пакарання і Маёй засцярогі!
40Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?
41Прыйшла засцярога і да роду Фараона.
42Яны ўспрынялі ўсе нашыя знакі як хлусню, таму Мы паразілі іх пакараннем Велiчнага, Усемагутнага.
43Хіба вашыя нявернiкi лепш за тых? Ці, можа, вы маеце абарону, згаданую ў папярэдніх пісаннях?
44Няўжо яны кажуць: «Мы – суполка, якая пераможа»?
45Неўзабаве будзе разбiта суполка іхная, i адхінуцца яны назад.
46дык не! Час прызначаны ім як тэрмін, i гэты час – самы цяжкі, самы гаротны.
47Сапраўды, беззаконнікі пакутуюць i блукаюць у аблудзе.
48У той дзень іх пацягнуць у агонь тварамі ўніз. «Паспрабуйце ж на смак дотык пекла!»
49Сапраўды, Мы стварылі кожную рэч згодна прызначэнню.
50Наш загад – адзіны, i выконваецца ў адно імгненне.
51Мы ўжо знішчылі падобных да вас. І дзе ж той, хто павучаецца гэтым?
52Усё, што яны рабілі, змяшчаецца ў пісаннях,
53i запісана там i малое, i вялікае.
54Сапраўды, збожныя будуць у садах, сярод рэк,
55на сойме праўды, каля Ўсемагутнага Ўладара.