الحجرات
The Rooms • 18 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о вы, якія паверылі! Не намагайцеся папярэдзіць Аллага і Яго¬нага Пасланца. Палохайцеся Аллага, сапраўды, Аллаг – Усечуючы і Ўсеведаючы.
2 о вы, якія паверылі! Не перакрыквайце Прарока і не звяртайце¬ся да яго так гучна, як вы звяртаецеся адно да аднаго, інакш вашыя ўчынкі стануць бескарыснымі, а вы гэтага і не адчуеце.
3 Сапраўды, тым, хто перад Пасланцом Аллага зніжае свой голас, Аллаг ачысціў сэрцы для збожнасцi. На іх чакае прабачэнне і вялікае ўзнагароджанне.
4 Сапраўды, большасць тых, якія клічуць цябе з двара, не разумеюць.
5 Калі б яны мелі трыванне пачакаць датуль, пакуль ты выйдзеш, дык гэта было б лепей для іх. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
6 о вы, якія паверылі! Калі вам з нейкаю весткаю прыйдзе непа¬корлiвы, дык паспрабуйце ўсё праясніць. Бо праз сваё няведанне вы прымееце паразіць людзей, пра што пасля будзеце шкадаваць.
7 Ведайце, што сярод вас знаходзіцца Пасланец Аллага! Калі б ён слухаўся вас у шмат якiх справах, дык вы трапілі б у бяду. Аднак Ал¬лаг дазволіў вам палюбіць веру, зрабіў яе выдатнаю для вашых сэрцаў i дараваў нянавісць да няверы, непакорлiвасцi і няпослуху. Менавіта такія ідуць простым шляхам –
8 дзякуючы шчодрасцi ад Аллага і Ягонай раскошы. Аллаг – Усеве¬даючы, Мудры.
9 Калі дзве групы вернікаў вядуць паміж сабою змаганне, дык па¬гадзіце іх. Але калі адна з іх квапіцца на іншую, дык біцеся супраць той, якая праяўляе непрыхільнасць, пакуль яна не вернецца да загаду Аллага. А калі яна вернецца, дык усталюйце паміж імі мiр так, як i на¬лежыць. I будзьце бесстароннімi; сапраўды, Аллаг любіць бесстаронніх.
10Сапраўды, вернікі – браты. Таму ўсталёўвайце мір паміж бра¬тамі вашымі і палохайцеся Аллага – магчыма, злітуюцца над вамi.
11о тыя, якія паверылі! Няхай адны людзі не кпяць з іншых – маг¬чыма, тыя лепш за іх. I няхай адны жанчыны не кпяць з іншых – маг¬ чыма, тыя лепш за іх. Не лайце адно аднаго ды не выдумляйце абраз¬лівых мянушак. дрэнна ж быць непакорлiвым пасля таго, як паверыў. А тыя, хто не павініўся, апынуцца прыгнятальнікамi.
12о тыя, якія паверылі! Пазбягайце большасці здагадак, бо, са¬праўды, некаторыя здагадкі з’яўляюцца грахом. Не сочыце адно за ад¬ным і не распаўсюджвайце плётак. Няўжо нехта з вас хоча есці мяса свайго скананага брата, калі гэта агiдна для вас? Палохайцеся Аллага, сапраўды, Аллаг – Прымаючы каянні, Міласэрны!
13о людзі! Сапраўды, Мы стварылі вас з мужчыны і жанчыны і зрабілі вас народамі і плямёнамі, каб вы ведалі адно аднаго. Сапраў¬ды, найшаноўнейшы з асяродзьдзя вас перад Аллагам – найбольш збожны. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, дасведчаны.
14Бедуіны сказалі: «Мы паверылі». Скажы: «Вы не паверылі, таму кажыце: «Мы падпарадкаваліся». Бо вера яшчэ не ўвайшла ў вашыя сэрцы. Калі вы падпарадкуецеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу, дык Ён не паменшыць вашых учынкаў. Сапраўды, Аллаг – Усепрабачаючы, Міласэрны».
15Вернікі – гэта толькі тыя, хто паверыў у Аллага і Ягонага Паслан¬ца, а потым не меў ваганняў і вёў змаганне на шляху Аллага, ахвяру¬ючы сваёй маёмасцю і сваёй душою. Менавіта яны з’яўляюцца праўд¬зівымі.
16Няўжо вы жадаеце распавесці Аллагу пра вашую веру, тагды як Аллаг ведае тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі? Аллаг ведае пра кожную рэч.
17Яны лічаць свой зварот да ісламу ласкаю для цябе. Скажы: «Не лічыце свайго звароту да ісламу ласкаю. Гэта Аллаг праявіў вам літа¬сць, калі паказаў вам на шлях да веры – калі вы кажаце праўду».
18Сапраўды, Аллаг ведае таемнае нябёсаў i зямлі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце.