الفتح
The Victory • 29 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Сапраўды, Мы далі табе пераканаўчую перамогу,
2 каб Аллаг дараваў табе недагляд, які быў раней і які будзе пасля, i каб закончыў Сваю лiтасць да цябе ды паказаў табе на просты шлях,
3 i каб Аллаг падтрымаў цябе вялікаю дапамогаю.
4 Ён – Той, Хто паслаў супакой у сэрцы вернікаў, каб іхная вера была яшчэ мацней. Аллагу належыць войска нябёсаў i зямлі; Аллаг – Усеведаючы, Мудры.
5 I каб увесці вернікаў i верніц у райскія сады, дзе цурчаць рэкі; там яны будуць павек; i каб дараваць ім іхныя ліхія ўчынкі. Гэта перад Ал¬лагам – вялікі поспех!
6 I каб былі пакараныя крывадушнікі і крывадушніцы, пагане і па¬ганкi, якія маюць злыя думкі пра Аллага – іх напаткае лiха. Аллаг уг¬нявіўся на іх, скляў іх i падрыхтаваў для іх пекла; агіднае ж гэта месца для вяртання.
7 Аллагу належыць войска нябёсаў i зямлі; Аллаг – Велiчны, Мудры.
8 Сапраўды, Мы паслалі цябе як сведку, добрага вястуна і засцера¬гальнага дарадчыка,
9 каб вы паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланца, паважалі яго ды шанавалi, а Яго ўслаўлялi раніцай і ўвечары.
10Сапраўды, тыя, якія прысягнуліся на пэўнасць табе, прысягнулі¬ся на пэўнасць Аллагу. Рука (Йад) Аллага – над іх рукою. А хто па¬рушыў прысягу, той парушыў яе на шкоду самому сабе. А хто выкон¬вае тое, пра што ён склаў запавет з Аллагам, таму Ён дорыць вялікае ўзнагароджанне.
11Бедуіны, якія засталіся з тылу, скажуць табе: «Нам перашкодзіла нашая маёмасць і сем’і, таму папрасі для нас прабачэння». Сваімі язы¬камi яны кажуць тое, чаго няма ў іхных сэрцах. Скажы: «Хто здолее абараніць вас ад Аллага, калі Ён пажадае прычыніць вам шкоду альбо прынесці карысць?» Сапраўды, Аллагу вядома тое, што яны робяць.
12Але вы думалі, што Пасланец i вернікі ніколі не паварочаюцца да сваіх сем’яў. Гэта здавалася выдатным для вашых сэрцаў, i ў вас з’явіліся ліхія думкі. Былі вы гіблымi людзьмі.
13А хто не паверыць у Аллага і Ягонага Пасланца, дык Мы ўжо па¬дрыхтавалі пекла для нявернікаў.
14Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю. Ён прабачае, каго пажадае, і карае, каго пажадае. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
15Калі вы рухаецеся па вайсковай здабычы, каб узяць яе, тыя, якія засталіся з тылу, скажуць: «дазвольце і нам пайсці за вамі». Яны ім¬кнуцца падмяніць слова Аллага. Скажы: «Вы не пойдзеце за намі, бо так яшчэ раней сказаў Аллаг». А яны скажуць: «Не, вы зайздросціце нам». Мала яны разумеюць.
16Скажы тым бедуінам, якія засталіся з тылу: «Вас паклічуць вы-ступіць супраць людзей, надзеленых вялікаю моцаю. Вы будзеце біц¬ца з імі ці ж яны скорацца самі. Калі вы паслухаецеся, дык Аллаг да¬руе вам выдатную ўзнагароду, а калі адхіліцеся – так, як адхіляліся раней – дык Ён скарае вас пакутлівым пакараннем».
17Няма граху на невідушчым, няма граху на кульгавым, няма гра¬ху на хворым. А хто падпарадкоўваецца Аллагу і Ягонаму Пасланцу, таго Ён увядзе ў райскія сады, дзе цурчаць рэкі. А таго, хто адхіліцца, Ён скарае пакутлівым пакараннем.
18Аллаг быў задаволены вернікамі, калі яны прысягнулі табе пад дрэвам; Ён ведаў тое, што было ў іхных сэрцах, і паслаў ім супакой і ўзнагародзіў блізкаю перамогаю
19i багатаю вайсковаю здабычаю, якую яны захопяць. Аллаг – Велiчны, Мудры.
20Аллаг паабяцаў вам багатую вайсковую здабычу, якую вы яшчэ захопіце. Ён паскорыў гэтае для вас і ўтрымаў рукі людзей ад вас, каб гэтае было знакам для вернікаў ды паказала вам на просты шлях.
21Будзе яшчэ і іншае, што вы да гэтага часу не здолелі, аднак Ал¬лаг ужо атачыў гэта. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч.
22Калі нявернiкi будуць біцца з вамі, дык яны абавязкова паваро¬чаюцца ў тыл, а потым не знойдуць сабе ні абаронцы, ні памагатага.
23Такі закон Аллага, як гэта ўжо было раней. Ты не знойдзеш зме¬ны для закона Аллага.
24Ён – Той, Хто ўтрымаў ад вас рукі ворагаў, а таксама i вашыя рукі; гэта было ў даліне каля Мэкі пасля таго, як Ён дазволіў вам пе¬раадолець іх. Аллаг бачыць тое, што вы робіце.
25Яны не сталі вернiкамi, не дазволілі вам увайсці ў забароненую Мячэць, затрымалі ахвярных жывёлаў, каб тыя не дайшлі да належна¬га месца. Калі б не вернiкi і верніцы, якіх вы не ведалі і прымелі спляжы¬ць па недасведчанасці і апынуцца ў цяжкім становішчы, [Аллаг даз¬воліў бы вам увайсці ў Мэку]. Але так Ён увядзе ў Сваю лiтасць таго, каго пажадае. I калі б яны адлучылiся адно ад аднаго, дык Мы скаралі б нявернiкаў сярод іх пакутлівым пакараннем.
26Вось нявернiкi ўклалі ў свае сэрцы гонар – гонар часоў невуцтва. І Аллаг паслаў супакой Свайму Пасланцу і вернікам, зрабіўшы іхным абавязкам слова збожнасцi; яны заслугоўвалі яго больш за іншых і былі вартыя яго. Аллаг жа ведае пра ўсякую рэч.
27Аллаг паказаў Свайму Пасланцу праўдзівы сон. Калі пажадае Аллаг, вы абавязкова ўвойдзеце ў забароненую Мячэць, знаходзячы¬ся ў бяспецы, пагаліўшы галавы і пакараціўшы валасы, не маючы спо¬лаху. Ён ведаў тое, чаго вы не ведалі, таму дараваў вам, апроч гэтай, блізкую перамогу.
28Ён – Той, Хто адаслаў свайго Пасланца з простым шляхам і праўдзівай вераю, каб узнесці яе над усімі іншымі вераннямi. дастат¬кова Аллага як Сведкі!
29Мухаммад – Пасланец Аллага. Тыя, якія побач з ім, жорсткія да нявернiкаў, але ласкавыя адно да аднаго. Ты бачыш, як яны нізка кла¬няюцца і схіляюцца ў паклонах, імкнучыся да шчодрасці Аллага і Яго¬нага задавальнення, іхныя твары пазначаныя знакамі паклонаў. Так яны намаляваныя ў Таўраце. А ў Iнджыле яны намаляваныя пасевам, на якім з’явіўся парастак. Ён умацаваў яго, ён узрос і выпрастаўся на сваім сцябле, здзіўляючы сейбітаў – каб выклікаць гэтым лютасць у нявернiкаў. Аллаг абяцаў тым з іх, якія паверылі і рабiлі дабро, пра¬бачэнне і вялікую ўзнагароду.