الإسراء
The Night Journey • 111 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Слава Таму, Хто перанёс ноччу раба Свайго з забароненае мячэ¬ці да адлеглае мячэці для таго, каб паказаць яму частку Нашых знакаў. Мы блаславілі яе, i Ён – Усечуючы, Усебачачы.
2 I Мы даравалі Мусе Пісанне і зрабілі яго простым шляхам для сыноў Ісраіля: «Не бярыце абаронцам нікога, апроч Мяне,
3 о вы, нашчадкі тых, якіх Мы выратавалі разам з Нухам! Сапраў¬ды, ён быў удзячным рабом».
4 Мы ўсталявалі сынам Ісраіля ў Пісанні: «Вы двойчы будзеце рас¬паўсюджваць нелад на зямлі і будзеце празмерна пагардлівымі».
5 I калі настаў першы раз, дык Мы адаслалі супраць вас Нашых ра¬боў, надзеленых вялікаю моцаю. Яны прайшлі ўсімі землямі, і ажыц¬цявілася абяцанка.
6 Потым Мы даравалі вам перамогу над імі, дапамаглі маёмасцю i дзецьмі і зрабілі вас шматлікімі.
7 Калі вы робіце дабро, дык робіце для сябе, а калі робіце ліха, дык таксама для сябе. А калі прыйдзе час апошняе абяцанкі, дык яны на¬нова рабіцьмуць ліха і ўвойдуць у мячэць [у Ерусалімскі храм], як увай¬шлі туды ўпершыню, і знішчаць усё, што здолеюць.
8 Магчыма, злітуецца над вамі Госпад ваш. Але калі вы нанова па¬варочаецеся да старога, дык Мы скараем вас i зробім пекла турмою для нявернікаў.
9 Сапраўды, гэты Каран вядзе да самага простага шляху, i паведам¬ляе вернікаў, якія робяць добрыя справы, пра тое, што на іх чакае вялікае ўзнагароджанне.
10А тым, якія не вераць у наступнае жыццё – ім падрыхтавалi Мы пакутлівае пакаранне.
11Чалавек кліча ліха таксама, як кліча дабро. Сапраўды, нетры¬вучы ж чалавек.
12Мы зрабілі ноч i дзень двума знакамі: знак ночы схаваны ў цемры, а знак дня даруе святло – каб вы жадалі літасці вашага Госпа¬ да, ведалі колькасць гадоў i лічылі. Кожную рэч Мы патлумачылі па¬драбязна.
13Кожнаму чалавеку Мы павесілі на шыю скрутак лёсу. У дзень Адраджэння Мы дастанем яго як адкрытую кнігу:
14«Чытай кнігу сваю! дастаткова сёння табе таго, што ты сам вы¬ступiш са справаздачаю супраць сябе самога».
15Хто ідзе простым шляхам, той ідзе ім сам для сябе. I хто сышоў з яго, дык сышоў толькі сам супраць сябе. I ніхто не панясе цяжар ін¬шага. Мы ж не каралі нікога, не выправіўшы перад тым пасланца.
16Калі Мы жадалі знішчыць нейкае паселішча, дык наказвалі тым, хто ў раскошы ў ім [павялічвалі іхную колькасць], і яны працягвалі рабіць ганьбу. Выконвалася Нашае слова, і знішчалі Мы ўсіх.
17Колькі паселішчаў Мы знішчылі пасля Нуха. I толькі Госпад твой ведае і бачыць грахі рабоў Сваіх.
18Хто прагнуў дабротаў цяперашняга жыцця, дык абдорвалі Мы яго тым, чым жадалі, і абдорвалі таго, каго жадалі. А потым Мы кінулі яго ў пекла, дзе будзе ён зняважаны і пабіты.
19А хто імкнуўся да жыцця наступнага, прыкладаў да гэтага належныя намаганні i быў вернікам, дык ягоныя намаганні ўзнагародзяць.
20Кожных з гэтых ды з іншых надзяляе Госпад твой, i не забаро¬нена тое, што даў твой Госпад.
21Паглядзі, як Мы аддалі перавагу адным з іх перад іншымі. А на¬ступнае жыццё вышэй па ступені i вышэй перавагамі.
22Не пакланяйся апроч Аллага іншаму богу, а то застанешся знява¬жаным i пакінутым.
23загадаў вам Госпад твой не пакланяцца нікому, апроч Яго, а так¬сама ставіцца добра да бацькоў. I калі нехта з іх – ці яны абое – дасяг¬не старасці, дык не кажы ім: «Фе!», не крычы на іх i кажы ім толькі год¬ныя словы.
24Схілі перад імі крыло пакоры па міласэрнасці сваёй і скажы: «Го-спадзе мой! злітуйся над імі, бо яны гадавалі мяне малога».
25Ваш Госпад лепш ведае, што ў вашых душах, калі робіце вы до¬брыя справы. Ён даруе тым, хто звяртаецца да Яго ў каянні.
26Аддавай належнае сваяку, бедаку, падарожніку і не марнуй дарма.
27Сапраўды, марнатраўцы – браты шатанаў. А шатан быў няўдзячны перад Госпадам тваім.
28Калі ты вяртаешся ад усіх тых у пошуках літасці Госпада свайго – на якую спадзяешся, дык размаўляй з імі ласкава.
29Не будзь хцівым, як твая рука прыкутая да шыі, але не марнуй дарма, каб не застаўся ты асуджаным і збяднелым.
30Аллаг павялічвае долю, каму пажадае, і памяншае, каму пажа¬дае. Сапраўды, Ён – Усебачачы i дасведчаны пра сваіх рабоў.
31Не забівайце сваіх дзяцей, палохаючыся галечы. Мы жывім як іх, дык i вас. Сапраўды, гэтае забойства – вялікі грэх!
32I не падыходзьце да пералюбу. Сапраўды, гэта – агіда, шлях га¬небны!
33Не забівайце душу, забойства якое забараніў Аллаг, калі толькі не маеце на гэта права. I калі нехта забіты няслушна, дык Мы далі яго¬наму спадчынніку ўладу над забойцам, і няхай ён не парушае межаў у помсцi. Сапраўды, Аллаг дапамагае яму!
34Не марнуйце маёмасці сіраціны, хіба што дзеля ягонае даброты, а чакайце ягонага паўналецця. Выконвайце абяцанкі, бо вас спытаю¬ць пра абяцанае.
35Напаўняйце меру, калі адмервайце, i ўзважвайце на дакладных вагах. Гэта – лепей і выдатней па выніках.
36Не ідзі за тым, пра што не маеш ведання, бо слых, зрок i сэрца – усіх іх спытаюць пра абяцанае.
37I не хадзі па зямлі панамэрліва, бо не раскалоць табе зямлю і не дасягнуць вышыні гор.
38Гэта ўсё – ліха перад Госпадам тваім i праціўна [Яму].
39Вось тое, што адкрыў табе Госпад твой з мудрасці. Таму не па¬кланяйся апроч Аллага іншаму богу, а то будзеш кінуты ў пекла, асуд¬жаным i пабітым.
40Няўжо ваш Госпад ушанаваў вас сынамі, а сабе ўзяў анёлаў доч¬камі? Сапраўды, вы кажаце страшнае слова.
41Мы патлумачылі гэта ў Каране, каб яны задумаліся. І гэта толь¬кі дадае ім агіды.
42Скажы: «Калі б апроч Яго існавалі яшчэ і іншыя багі, як сцвяр¬джаюць нявернікі, дык яны абавязкова імкнуліся б дасягнуць Уладара Трона».
43Прыслаўны Ён i Вышэйшы за тое, што яны кажуць!
44Услаўляюць Яго сем нябёсаў, зямля і тыя, хто на іх. Няма нічо¬га, што б не ўслаўляла Яго славаю. І вы не разумееце іхнага ўслаўлен¬ня; сапраўды, Ён – Вытрыманы, Прабачаючы.
45Калі ты чытаеш Каран, дык Мы ўсталёўваем нябачную заслону паміж табою і тымі, якія не вераць у наступнае жыццё.
46Мы паклалі на іхныя сэрцы пакровы і пазбавілі іхныя вушы на слых, каб яны не прымелі зразумець яго. I калі ты называеш Госпада свайго ў Каране Адзіным, дык яны адхінаюцца з агідаю.
47Мы лепей ведаем, што яны чуюць, калі слухаюць цябе, і калі вя¬дуць таемныя гутаркі, і калі кажуць прыгнятальнікі: «Вы ідзяце за за-чараваным чалавекам».
48Глядзі, якіх толькі прыпавесцяў яны табе не распавядаюць. Хоць самі яны заблукалі і няздольныя знайсці шлях.
49I яшчэ кажуць: «Няўжо пасля таго, як зробімся косткамі і пра¬хам, мы адродзімся ў новым творы?»
50Скажы: «Нават калі б вы былі камянямі альбо жалезам,
51альбо новым творам, які здаецца магутным у вашых сэрцах». А потым яны спытаюць: «Хто ж паварочае нас да жыцця?» Скажы: «Той, Хто стварыў вас упершыню». Яны пахіснуцца сваімі галовамі і спыта¬юць: «I калі гэта будзе?» Таму скажы: «Магчыма, ужо борзда,
52у дзень, калі Ён пакліча вас, і вы будзеце адказваць Яму хвалою, i будзеце думаць, што былі ў магілах зусім нядоўга».
53I скажы Маім рабам, каб яны казалі адно з адным толькі най¬лепшым чынам, бо шатан сее паміж імі непрыхільнасць. Сапраўды, шатан для чалавека – відавочны вораг!
54Госпад ваш лепей ведае пра вас. Калі Ён пажадае, дык злітуецца над вамі, а калі пажадае – дык скарае. Мы ж не пасылалі цябе адказ-ным за іх.
55Госпад твой лепей ведае тых, хто на нябёсах i на зямлі. Мы са¬праўды аддалі перавагу адным прарокам над іншымі і даравалі даву¬ду забур.
56Скажы: «Клічцы тых, каго вы лічыце [багамі] разам з Ім. Але яны не здольныя адцягнуць ад вас бяду альбо перанесці яе на iншых».
57Тыя, каго яны клічуць, самі шукаюць шляху да Госпада свайго, змагаючыся ў набліжэнні. Яны спадзяюцца на Ягоную літасць i пало¬хаюцца Ягонага пакарання, таму варта пільнавацца пакарання Госпа¬да твайго.
58I няма такога паселішча, якое не будзе знішчана Намі перад днём Адраджэння і не пакарана пакараннем цяжкім. Так запісана ў Святым Пісанні.
59Мы не паслалі Прарока са знаменнем толькі таму, што старажыт¬ныя народы не паверылі ў іх. Мы далі самудытам вярблюдзіцу як на¬вочны знак, і яны дрэнна зрабiлi з ёй. Мы пасылаем знакі толькі для засцярогі.
60Вось Мы сказалі табе: «Сапраўды, Госпад твой ахоплівае людзей [магутнасцю і веданнем]». I Мы зрабілі бачанне, якое бачыў ты, а так¬сама дрэва, праклятае ў Каране, выпрабаваннем для людзей. Мы за¬сцерагаем іх, але гэта не дадае ім нічога, апроч вялікага непадпарад¬кавання.
61I калі мы сказалі анёлам: «Пакланіцеся Адаму!», дык пакланілі¬ся ўсе, апроч Iблiса, які сказаў: «Як прымею я пакланіцца таму, каго Ты стварыў з гліны?»
62I яшчэ сказаў: «Ты бачыў таго, каму ты аддаў перавагу заміж мяне? Калі ты адтэрмінаваў мне да дня Адраджэння, дык я спакушу ўсіх ягоных нашчадкаў, апроч нешматлікіх».
63Аллаг адказаў: «Сыдзі прэч! Тым, хто з іх пойдзе за табою, пек¬ла будзе адплатаю, поўнаю адплатаю!
64Спакушай іх сваім голасам і накіруй супраць іх сваю конніцу і пяхоту, падзяляй з імі іхны дастатак і дзяцей, давай ім абяцанкі. Але абяцанкі шатана – толькі спакушэнне.
65Ты не маеш улады над Маімі рабамі, i толькі Госпад твой – іхны Абаронца».
66Госпад твой – Той, Хто вядзе для вас морам судны, каб шукалі вы Ягонае шчодрасцi. Сапраўды, Ён Міласэрны да вас.
67Калі вас у моры напаткае бяда, дык вас пакінуць усе, каго вы клікалі, апроч Яго. Калі ж Ён ратуе вас, выводзячы на сухазем’е, вы падасцеся! Сапраўды, чалавек няўдзячны.
68Няўжо вы абароненыя ад таго, што частка сухазем’я прасядзе пад вамі, альбо што Ён пашле на вас каменны дождж? І тагды не буд¬зе вам абаронцы.
69Вы ўпэўненыя ў тым, што Ён не паварочае вас у моры яшчэ раз, не навядзе на вас разбуральны віхраслуп ды не ўтопіць вас за няверу вашую? І тагды не знойдзеце вы таго, хто адпомсціў бы Нам.
70Мы ўшанавалі сыноў Адама і дазволілі ім перасоўвацца па су¬хазем’і і па моры, надзялілі іх дабротамі і аддалі ім вялікую перавагу перад шмат якімі іншымі творамі.
71Аднойчы Мы збяром усіх людзей разам з іхнымі правадырамі. І каму дадуць кнігу ў правіцу, тыя прачытаюць кнігу сваю, і не будуць яны пакрыўджаныя нават велiчынёю з фiнiкавую плеўка.
72Хто невідушчы цяпер, той застанецца невідушчым і ў наступ¬ным жыцці і заблукае яшчэ больш.
73Яны амаль адхілілі цябе ад Нашага адкрыцця, каб прыдумаў ты нешта пра Нас, чаго няма ў ім. о, тагды сапраўды яны б мелі цябе за сябра.
74І Мы ўмацавалі цябе, калі ты ўжо амаль прыняў іхны бок.
75Тагды б далі Мы табе паспрабаваць падвойнага пакарання – як у гэтым жыцці, дык і пасля сканання. І не знайшоў бы ты супраць Нас памагатага.
76Яны ледзь не выгналі цябе з зямлі, запалохваючы. Але пасля таго і яны не засталіся б там надоўга.
77Таксама рабілі з Нашымі пасланцамі і да цябе. І не знойдзеш змяненняў у законах Нашых.
78здзяйсняй малітву ад часу поўдня да наступлення цемры і чы¬тай ранічную малітву. Сапраўды, ранічная малітва пасведчаная.
79І не спі частку ночы, здзяйсняючы дадатковыя малітвы. Магчы¬ма, Госпад твой абдорыць цябе прыслаўным месцам.
80І скажы: «Госпадзе! Увядзі мяне ўваходам праўды і выведзі мяне выйсцем праўды! дай мне ад Сябе моц у дапамогу!»
81І скажы: «Прыйшла праўда, і знікла хлусня, бо, сапраўды, хлус¬ня павінна знікнуць!»
82Мы адкрываем у Каране тое, што з’яўляецца вылячэннем і літа¬сцю для вернікаў. А беззаконнікам гэта не дадае нічога, апроч стратаў.
83Калі Мы надзяляем чалавека дабротамі, дык ён адхінаецца і вы¬даляецца ў ганарыстасці. А калі тычыцца яго бяда, дык ён упадае ў ро¬спач.
84Скажы: «Кожны ўчыняе па-свойму, і ваш Госпад ведае лепей за тых, хто ідзе правільным шляхам».
85Пытаюцца цябе пра дух. Скажы: «дух [узнікае] па загадзе Го¬спада майго. Але вам дадзена вельмі мала ведання пра гэта».
86Калі б Мы пажадалі, дык пазбавілі б цябе таго, што адкрылі табе. І тагды ты не знойдзеш супраць Нас абаронцы,
87калі б не літасць Госпада твайго. Сапраўды, вялікая Ягоная літа¬сць да цябе!
88Скажы: «Калі б людзі ды джыны аб’ядналіся разам для таго, каб стварыць нешта падобнае да Карана, дык яны не зрабілі б гэтага, на¬ват дапамагаючы адно аднаму».
89Мы патлумачылі людзям у гэтым Каране розныя прыпавесці, і большасць людзей адмаўляе ўсё, апроч няверы.
90Яны кажуць: «Мы не паверым табе, пакуль ты не выведзеш нам з зямлі крыніцу;
91альбо пакуль не будзе ў цябе саду з пальмамі і вінаградам, дзе ты правядзеш каналы;
92альбо пакуль не скінеш неба на нас кавалкамі, як ты гэта да¬кляраваў; ці не прыйдзеш да нас з Аллагам і анёламі;
93альбо пакуль не будзе ў цябе будынка з каштоўнасцяў, альбо па¬куль не ўзыдзеш ты на неба. Але мы ніколі не паверым, што ты пад-няўся туды, калі ты не сыдзеш з Пісаннем, якое мы чытацьмем!» Скажы: «Усячысты Госпад мой! А я толькі чалавек, пасланец».
94Пасля таго, як прыйшоў да іх просты шлях, людзям перашкод¬зіла паверыць толькі тое, што яны сказалі: «Няўжо Аллаг пасланнікам выправіў чалавека?»
95Скажы: «Калі б па зямлі спакойна хадзілі анёлы, дык Мы б паслалі вам анёла пасланцом з неба».
96Скажы: «дастаткова Аллага ў якасці Сведкі паміж мною і вамі. Сапраўды, Ён над рабамі Сваімі Ўсечуючы, Усеведаючы!»
97Той, каго Аллаг павёў простым шляхам, ідзе простым шляхам. А для таго, каго Ён збіў са шляху, не знойдзеш ты абаронцы, апроч Яго. Мы збяром іх у дзень Адраджэння ніцма – невідушчых, нямкоў і глушцоў. Іхным прытулкам будзе пекла! Толькі яно згасае, мы дада¬ем агню.
98Такая адплата ім за тое, што яны не верылі знакам Нашым. Яны кажуць: «Няўжо пасля таго, як мы зробімся спарахнелымі косткамі, мы адродзімся ў новым творы?»
99Хіба яны не бачаць, што Аллаг, які стварыў нябёсы і зямлю, здольны стварыць падобнае да іх? Ён усталяваў для іх тэрмін, у якім няма сумневу, але пагане адмаўляюць усё, апроч няверы.
100 Скажы: «Калі б вы валодалі скарбамі літасці Госпада майго, дык усё адно трымаліся б за іх праз жах страціць багацце, бо чалавек хцівы».
101 Сапраўды, мы даравалі Мусе дзевяць выразных знакаў. Спы¬тай у сыноў Ісраіля, як ён прыйшоў да іх, а Фараон сказаў: «Сапраўды, я думаю, Муса, што цябе зачаравалі».
102 Той адказаў: «Сапраўды, ты ўжо ведаеш, што гэтыя знакі – вы¬разныя доказы – паслаў менавіта Госпад неба і зямлі. Сапраўды, я ду¬маю, Фараоне, што ты загінеш».
103 Тагды ён пажадаў выгнаць іх з зямлі сваёй, але Мы ўтапілі яго і тых, хто быў з ім – усіх!
104 Пасля гэтага Мы сказалі сынам Ісраіля: «залюдняйце гэтую зямлю! А калі прыйдзе апошняя абяцанка, дык Мы збяром усіх вас».
105 Мы паслалі [Каран] з праўдаю, і сышоў ён з праўдаю. Мы паслалі цябе толькі веснікам ды засцерагальнікам.
106 Мы падзялілі Каран, каб ты чытаў яго людзям павольна, і паслалі яго як адкрыццё.
107 Скажы: «Верыце вы ў яго, ці не верыце – усё адно. Тыя, каму было дадзена разуменне перад гэтым, падаюць, дакранаючыся пад-гардзёлкам зямлі, калі ім яго чытаюць».
108 Яны кажуць: «Прыслаўны Госпад наш, і абяцанка Госпада на¬шага абавязкова будзе выкананая!»
109 Яны пакланяюцца да зямлі, плачуць і гэта дадае ім пакоры.
110 Скажы: «Ці заклікаеце вы Аллага, альбо заклікаеце вы Літас¬цівага – як бы не заклікалі вы Яго, Яму належаць выдатныя імёны». І не падвышай голасу ў малітве сваёй і не кажы шэптам, а абяры сярэд¬няе паміж гэтым.
111 Скажы: «Хвала Аллагу, Які не меў дзіцё, і Якому няма роўнага ва ўладзе, і не патрэбны яму абаронца ад зневажання!» І ўзвяліч Яго ўзвялічваннем!