الأنفال
The Spoils of War • 75 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Цябе пытаюць пра трафэі. Скажы: «Трафэі належаць Аллагу і Пасланцу. Таму палохайцеся Аллага, будзьце ў згодзе паміж сабою і падпарадкоўвайцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу, калі вы вернікі».
2 Вернікі – толькі тыя, якія, калі згадваюць Аллага, адчуваюць у сваіх сэрцах сполах, а калі ім чытаюць Ягоныя знакі, дык гэта памна¬жае іхную веру; і якія спадзяюцца на свайго Госпада.
3 Гэта тыя, якія здзяйсняюць малітву і ахвяруюць з таго, чым Мы іх надзялілі.
4 Яны – сапраўдныя вернікі! для іх – ступені ў іхнага Госпада, пра¬бачэнне і шчодрая доля.
5 Таксама Госпад твой вывеў цябе з дому дзеля праўды, хоць нека¬торым з вернікаў гэта было праціўна.
6 Яны спрачаліся з табою пра праўду пасля таго, як яны зразумелі яе – як іх вядуць на скананне, і яны бачаць яе.
7 Вось Аллаг паабяцаў вам, што адзін з аддзелаў трапіць да вас. Вы жадалі, каб да вас трапіў няўзброены аддзел. І Аллаг імкнецца пацверд¬зіць праўду Сваімі словамі і вынішчыць нявернікаў да апошняга,
8 каб зацвердзілася праўда і знікла няпраўда, хоць гэта і праціўна для беззаконнікаў.
9 Вы прасілі дапамогі ў свайго Госпада, і Ён адказаў вам: «Я пад¬трымаю вас тысячай анёлаў, якія накіроўваюцца адзін за адным».
10Аллаг зрабіў гэта добраю весткаю, каб супакоіць ёй вашыя сэр¬цы. Няма дапамогі, апроч як ад Аллага. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры.
11Вось Ён ахапіў вас дрымотаю – бяспекаю, якую паслаў ад Сябе, і праліў з неба ваду, каб ачысціць вас, забраць ад вас брыдоту шатана, каб умацаваць вашыя сэрцы і зацвердзіць вашыя ступы.
12Вось твой Госпад адкрыў анёлам: «Я – з вамі! Умацуйце жа вер¬нікаў. Я пасею сполах у сэрцах нявернікаў. Сечаце ім шыі і сечаце ім усе пальцы».
13за тое, што яны выправіліся супраць Аллага і Ягонага Паслан¬ца. А хто выпраўляецца супраць Аллага і Ягонага Пасланца, дык Ал¬лаг суворы ў пакаранні.
14Вось вам – паспрабуйце! Сапраўды, на нявернікаў чакае вогнен¬нае пакаранне.
15о вы, якія паверылі! Калі вы сустрэнецеся з нявернікамі, якія рынуцца войскам, дык не паварочайцеся да іх спіною.
16А хто ў той час паварочаецца да іх спіною – калі не жадае разгар¬нуцца для бойкі ці далучыцца да іншага аддзелу – той наклікае на сябе гнеў Аллага, а ягоным сховішчам будзе пекла. Якое агіднае гэта месца.
17Гэта не вы забівалі іх, гэта Аллаг забіваў іх. Ці не ты кінуў, калі кінуў, але гэта Аллаг кінуў – каб выпрабаваць вернікаў Сваім выдатным выпрабаваннем ад Сябе. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы.
18Вось вам! Аллаг робіць марнымі падкопы нявернікаў.
19Вы прасілі пастанову і вось яна прыйшла да вас. Калі вы спыні¬це, дык гэта будзе найлепшае для вас. А калі вы пачняце нанова, дык пачнём і Мы, і ваш аддзел ніяк не дапаможа вам, нават калі ён будзе шматлікі. Сапраўды, Аллаг – з вернікамі.
20о вы, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу і не адхінайцеся ад яго, пакуль вы чуеце.
21Не будзьце, як тыя, якія кажуць: «Мы слухалі», – а самі не слу¬хаюць.
22Сапраўды, найгоршыя з усяго створанага перад Аллагам – глуш¬цы і нямкі, якія не здольныя разумець.
23Але калі б Ён дараваў ім слых, яны б усё адно ўпарта адхіналіся.
24о вы, якія паверылі! Адказвайце Аллагу і Ягонаму Пасланцу, калі ён заклікае вас да таго, што даруе вам жыццё. І ведайце, што Ал¬лаг – паміж чалавекам і ягоным сэрцам, і да Яго вы будзеце сабраныя.
25Палохайцеся спакушэння, якое напаткае не толькі няслушных з вас, і ведайце, што Аллаг суворы ў пакаранні.
26згадайце, як вас было мала і вы былі кволыя на зямлі. Вы пало¬халіся, што людзі схопяць вас, але Ён дараваў вам прытулак і падтры¬маў вас Сваёй дапамогаю; Ён надзяліў вас дабротамі – магчыма, вы бу¬дзеце ўдзячныя.
27о вы, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу ды Пасланцу і не адхінайцеся ад яго пакуль чуеце.
28Ведайце, што вашая маёмасць і вашыя дзеці з’яўляюцца спаку¬саю і што ў Аллага – вялікае ўзнагароджанне.
29о вы, якія паверылі! Калі вы будзеце палохацца Аллага, дык Ён адорыць вас здольнасцю адрозніваць праўду і хлусню, ачысцiць ад гра¬хоў і прабачыць вас. Сапраўды, Аллаг валодае вялікаю шчодрасцю.
30Вось, нявернікі мудрагеляць, каб затрымаць, забіць альбо вы¬гнаць цябе. Яны мудрагелілі, але Аллаг мае моцны задум супраць му¬драгеляў. Аллаг найлепшы за тых, хто адплачвае за мудрагельства.
31Калі ім чытаюць Нашыя аяты, яны кажуць: «Мы ўжо чулі гэта. Калі мы пажадаем, дык здолеем сказаць нешта падобнае. Бо гэта – уся¬го толькі казкі старажытных народаў».
32Вось яны сказалі: «о Аллаг! Калі гэта з’яўляецца праўдаю ад Цябе, дык пралі на нас дождж з камянёў з неба ці пашлi на нас пакут¬лівае пакаранне».
33Але Аллаг не будзе караць іх, пакуль ты знаходзішся сярод іх. Аллаг не будзе караць іх, пакуль яны перапрошваюць.
34Але як жа Аллагу не караць іх, калі яны адхiляюць мусульманаў ад Ахоўнае Мячэці, не быўшы ейнымі хавальнікамi? Ейнымі хаваль-нікамi з’яўляюцца толькі збожныя, але большасць іх не ведае пра гэта.
35Іхная малітва каля дома была толькі посвістам і плясканнем у далоні. Паспрабуйце ж пакарання за тое, што вы былі нявернiкамi.
36Сапраўды, нявернiкi выдаткоўваюць сваю маёмасць для таго, каб збіць іншых са шляху Аллага. Яны будуць выдаткоўваюць яе, а по¬тым будуць шкадаваць пра гэтае, а потым яны будуць зможаныя. Нявернiкi будуць сабраныя ў пекле,
37каб Аллаг адлучыў кепскага чалавека ад добрага, кiнуў кепскіх адно на другога, сабраў іх усіх разам і змясціў у пекле. Яны – пацярпе¬лыя страту.
38Скажы нявернiкам, што калі яны спыняцца, дык ім будзе дара¬вана тое, што было ў мінулым. Але калі яны паварочаюцца да няверы, дык ужо былі прыклады першых пакаленняў.
39змагайцеся з імі, пакуль не знікне спакуса і пакуль уся паслух¬мянасць [вера, пакланенне ды падпарадкаванне] не будзе цалкам прысвечаная Аллагу. Калі ж яны спыняцца, дык Аллаг бачыць тое, што яны здзяйсняюць.
40Але калі яны адхiнуцца, дык няхай будзе вам вядома, што Ал¬лаг з’яўляецца вашым Абаронцам. Якi выдатны гэты Абаронца. Якi выдатны гэты Памагаты.
41Ведайце: калі вы захапілі трафэі, дык іхная пятая частка належы¬ць Аллагу, Ягонаму Пасланцу і ягоным сваякам, сірацінам, бедакам і падарожнікам, калі вы верыце ў Аллага і ў тое, што паслалі Мы рабу Нашаму ў дзень Адрознення – дзень, калі сустрэліся два войскі. Ал¬лаг здольны на кожную рэч.
42Вось вы былі на бліжэйшым баку даліны, яны – на выдаленым, акараванбыў ніжэй за вас. Калі б вы дамовіліся адно з адным, дык не сустрэліся б ва ўзгодненым месцы; але ўсё адбылося так, каб Аллаг скончыў справу, якая ўжо была вырашаная, каб ад выразнага доказу загінуў той, хто загінуў, і каб ад выразнага доказу жыў той, хто будзе жыць. Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы.
43Вось Аллаг паказаў табе ў сне, што іх мала. І калі б Ён паказаў табе, што іх шмат, дык вы страцілі б адвагу і пачалі б спрачацца пра загад. І Аллаг уратаваў вас. Сапраўды, Ён ведае, што ў сэрцах.
44Вось Ён паказаў іх для вас, калі вы сустрэліся, як нешматлікіх у вашых вачах, а вас паказаў нешматлікімі ў іхных вачах – каб Аллаг скончыў справу, якая ўжо была вырашаная. І да Аллага вяртаюцца ўсе справы.
45о вы, якія паверылі! Калі вы сутыкаецеся з аддзелам, дык буд¬зьце моцныя і згадвайце Аллага часта – магчыма, вы будзеце мець по¬спех.
46Падпарадкоўвайцеся Аллагу, Ягонаму Пасланцу і не спрачайце¬ся, інакш страціце сваю адвагу і знікне вашая моц. Трывайце, сапраў¬ды, Аллаг – з тымі, хто трывае.
47І не будзьце, як тыя, што выйшлі са сваіх дамоў з пагардаю, па¬казваючы сябе перад людзьмі, і якія збівалі іншых са шляху Аллага. Аллаг ахоплівае тое, што яны робяць.
48Вось шатан упрыгожыў ім іхныя ўчынкі і сказаў: «Сёння вас не пе¬раможа ніхто з людзей! Я – ваш абаронца». Але калі два аддзела ўбачылі адзін аднаго, дык ён падаўся назад і сказаў: «Я выракаюся вас! Я бачу тое, чаго вы не бачыце і палохаюся Аллага! Аллаг – суворы ў пакаранні».
49Вось крывадушнікі і тыя, у чыіх сэрцах хвароба, сказалі: «Спа¬кусіла іх вера іхная». Але калі нехта спадзяецца на Аллага, дык, сапраў¬ды, Аллаг – Велічны, Мудры.
50Калі б ты бачыў, як анёлы забіраюць нявернікаў. Яны б’юць іх па тварах і спінах: «Паспрабуйце пякучага пакарання!
51Гэта вам за тое, што зрабілі вашыя рукі. Сапраўды, Аллаг не робіць няслушна з рабамі».
52Таксама рабіў род Фараона і тыя, якія жылі перад імі. Яны не па¬верылі ў знакі Аллага, і Аллаг пакараў іх за іхныя грахі. Сапраўды, Ал¬лаг – моцны і суворы ў пакаранні!
53Гэта так, бо Аллаг не мяняе Сваёй ласкі, дадзенае нейкаму на¬роду, пакуль яны не зменяць таго, што ў іхных душах. Сапраўды Ал-лаг – Усечуючы і Ўсеведаючы.
54Таксама рабіў род Фараона і тыя, якія жылі перад імі. Яны ўспры¬нялі як хлусню знакі свайго Госпада, і Мы знішчылі іх за іхныя грахі, а род Фараона Мы ўтапілі. Усе яны былі паганымі.
55Сапраўды, найгоршыя з усяго створанага перад Аллагам – гэта тыя, якія не паверылі і не павераць,
56тыя, з якімі ты складаеш угоду, а яны кожны раз парушаюць яе і не палохаюцца.
57Калі ты сутыкнешся з імі ў бойке, дык, скараўшы іх, напалохай тых, хто іх падтрымлівае. Магчыма, яны будуць памятаць.
58Калі ты палохаешся здрады з боку некаторых людзей, дык пакінь пагадненні з імі, каб усе былі роўныя. Сапраўды, Аллаг не любіць здраднікаў.
59Няхай не думаюць нявернікі, што перамаглі. Сапраўды, яны кво¬лыя для гэтага.
60Падрыхтуйце супраць іх колькі прымееце моцы і баявых коней – гэтым вы напалохаеце ворага Аллага і вашага ворага, а таксама іншых, якіх вы не ведаеце, але якіх ведае Аллаг. І што б вы не выдаткавалі на шляху Аллага, вам цалкам вернуць гэта і не зробяць з вамі няслушна.
61Калі яны абяруць мір, дык абірай яго і ты. І спадзявайся на Ал¬лага. Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеведаючы.
62Але калі яны пажадаюць ашукаць цябе, дык, сапраўды, дастат¬кова табе Аллага. Гэта Ён падтрымаў цябе Сваёй дапамогаю і вернікамі
63і злучыў іхныя сэрцы. Нават калі б ты выдаткаваў усё, што на зямлі, гэта не злучыла б іхныя сэрцы. Гэта Аллаг злучыў іх. Сапраўды, Ён – Велічны, Мудры.
64о Прароча! дастаткова для цябе Аллага і вернікаў, якія ідуць за табою.
65о Прароча! заклікай вернікаў да барацьбы! Калі сярод вас буд¬зе дваццаць трывалых, дык яны перамогуць дзве сотні; а калі такіх бу¬дзе сотня, дык яны перамогуць тысячу нявернікаў, бо тыя – людзі, якія не разумеюць.
66Але цяпер Аллаг жадае вам палягчэння, ведаючы, што вы кво¬лыя. Таму калі сярод вас сотня трывалых, дык яны перамогуць дзве сотні; а калі такіх будзе тысяча, дык з дазволу Аллага, яны перамогу¬ць дзьве тысячы. Сапраўды, Аллаг – з трывалымі!
67Не павінна прароку браць палонных, пакуль ён не пераможа тых, хто на зямлі. Вы жадаеце ўпрыгажэнняў зямнога жыцця, а Аллаг жадае наступнага жыцця. Аллаг – Велічны, Мудры.
68Калі б раней не было наказу ад Аллага, дык спасцігла б вас вялікае пакаранне за тое, што ўзялі.
69Спажывайце тое, што вы захапілі як трафэі, і палохайцеся Ал¬лага. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
70о Прароча. Скажы палонным, якія знаходзяцца ў руках вашых: «Аллаг ведае пра дабро ў вашых сэрцах. Ён дорыць вам найлепшае за тое, што ў вас адабралі і прабачае вас. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны».
71Але калі яны пажадаюць здрадзіць табе, дык яны здрадзілі Ал- лагу яшчэ раней, але Ён дараваў уладу над імі [вернікам]. Аллаг – Усе¬ведаючы, Мудры.
72Сапраўды, вернікі, перабіраліся і змагаліся на шляху Аллага, ахвяруючы сваёй маёмасцю і душамі, і тыя, якія далі прытулак іншым і дапамагалі ім – саўдзельнікі адно аднаму. А тыя, якія паверылі і не перабраліся, не прымеюць быць вашымі сябрамі, пакуль не перабяруц¬ца! Калі яны будуць прасіць у вас дапамогі ў справах веры, дык дапа¬мажыце ім, але не супраць людзей, з якімі вы маеце ўгоду. Сапраўды, Аллаг бачыць тое, што вы робіце.
73Нявернікі сябруюць адно з адным. Калі вы не зробіце таксама, на зямлі з’явіцца калатня і вялікая ганьба.
74А вернікі перабіраліся і змагаліся на шляху Аллага, і тыя, якія прытулілі іншых і дапамагалі ім – сапраўдныя вернікі. На іх чакае пра¬бачэнне і шчодрая доля.
75А тыя, якія паверылі пазней, перабіраліся і змагаліся побач з вамі – адны з вас. Але сваякі бліжэй адно да аднаго згодна з пісаннем Аллага. Сапраўды, Аллаг – пра кожную рэч ведае.