يونس
Jonah • 109 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Аліф. Лям. Ра. Гэта – знак Пісання мудрага.
2 Хіба здзіўленыя людзі тым, што Мы адкрылі чалавеку з іх саміх: «засцерагай людзей і паведамляй добрую вестку тым, якія паверылі, што на іх чакае сапраўднае ўзнагароджанне ў Госпада іхнага»? Нявер¬нікі кажуць: «Сапраўды, гэта – відавочны чараўнік».
3 Сапраўды, Госпад – Аллаг, які стварыў нябёсы і зямлю за шэсць дзён, а потым узняўся над Тронам. Ён вырашае справы! Не будзе аба¬ронцы, апроч як з Ягонага дазволу. Такі Аллаг, Госпад. Таму пакланяй¬цеся Яму. Няўжо вы не задумаецеся?
4 Вы ўсе паварочаецеся да Яго – абяцанка Аллага праўдзівая! Ён пачынае тварэнне, а потым паўтарае яго, каб узнагародзіць слушна тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы. А на тых, якія не верылі, чакае напой з кіпеню і пакутлівае пакаранне – за тое, што не верылі.
5 Ён – Той, Хто зрабіў сонца свяцілам, а месяц – святлом, вызначыўшы яму фазы, каб вы ведалі колькасць гадоў і лічбу. Аллаг стварыў гэта ўсё толькі ў праўдзе. Ён тлумачыць знакі для людзей, якія ведаюць.
6 Сапраўды, у змене дня і ночы, у тым, што Аллаг стварыў на ня¬бёсах і на зямлі – знакі для людзей збожных.
7 Сапраўды, тым, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі, якія за¬даволеныя свецкім жыццём, знаходзяць у ім супакой і няўважліва ста¬вяцца да Нашых знакаў,
8 сховішчам будзе агонь – за тое, што яны сабе атрымалі.
9 Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Аллаг павядзе простым шляхам за іхную веру. У садах асалоды пад імі буду¬ць цурчаць рэкі.
10Іх заклікам там будзе: «Слава Табе, Аллаг!»; і вітаннем іхным там будзе: «Мір!»; канцом іхных заклікаў будзе: «Хвала Аллагу, Госпаду светаў!»
11Калі б Аллаг паскорыў людзям ліха таксама, як Ён паскорыў для іх дабро, дык абавязкова прыйшоў бы да іх час сканання. І Мы пакіда¬ем блукаць у сваёй ганьбе тых, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі.
12Калі чалавека тычыцца ліха, ён кліча Нас лежачы, седзячы і сто¬ячы. А калі мы пазбавім яго на ліха, ён ідзе, быццам ніколі і не клікаў Нас праз гэтае ліха. Так здаецца выдатным для парушальнікаў тое, што робяць яны.
13Мы знішчылі пакаленні, якія жылі раней за вас, бо яны былі ня¬слушнымі, і ў пасланцоў сваіх, якія да іх прыходзілі, яны не паверылі. Так Мы караембеззаконнікаў.
14А потым Мы зрабілі вас іхнымі нашчадкамі на зямлі, каб пагляд¬зець, якімі будуць вашыя ўчынкі.
15Калі ім чытаюць Нашыя выразныя знакі, кажуць тыя, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі: «Прынясі нам іншы Каран альбо пад¬мяні яго!» Скажы: «Не прымею я падмяняць яго па ўласным жаданні. Я іду па тым, што дадзена мне ў адкрыцці. Я палохаюся, што пасля таго як выслухаў Госпада свайго, буду пакараны ў Вялікі дзень».
16Скажы: «Калі б пажадаў Аллаг, я б не чытаў яго вам і не навучаў бы яму вас. Я пражыў сярод вас усё жыццё. Няўжо вы не разумееце?»
17Хто няслушнейшы за таго, хто паклёпнічае на Аллага і лічыць хлуснёю Ягоыя знакі? Сапраўды, беззаконнікі не будуць мець поспеху.
18Яны пакланяюцца заміж Аллага таму, што не прыносіць ім ні шкоды, ні карысці. І кажуць: «Гэта – абаронцы нашыя перад Аллагам». Скажы: «Хіба вы прымееце распавесці Аллагу пра нешта на нябёсах і на зямлі, чаго Ён не ведае?» Усячысты Ён, і вышэй за тое, што яму да¬даюць!
19Людзі былі адзінай суполкаю, але разышліся паміж сабою. Калі б перад гэтым не было слова Госпада твайго, дык іхная размоўка была б ужо вырашаная.
20Кажуць: «Чаму не пасланы знак ад Госпада ягонага?» Скажы: «Таемнае належыць Аллагу. Таму чакайце і я пачакаю разам з вамі».
21Калі Мы далі людзям пакаштаваць Нашае літасці пасля ліха, якое закранула іх, дык яны пачалі мудрагеліць супраць Нашых знакаў. Скажы: «Аллаг хутчэйшы ў задумах Сваіх». Сапраўды, нашыя паслан-цы запісваюць вашыя мудрагельствы.
22Ён – Той, хто даў вам магчымасць падарожнічаць па сухазем’і і па моры. Вось вы на караблях, разам з імі дзьме спадарожны вецер, з якога яны цешацца. Але толькі ахопіць іх ураган, ды пачнуць абруш¬вацца хвалі з усіх бакоў, і яны вырашаць, што аточаныя. Тагды паклі¬чуць яны Аллага, выказваючы Яму шчыра сваю веру: «Выратуй нас! І мы абавязкова будзем удзячныя!».
23Але калі Ён выратуе іх, дык яны пачнуць сеяць ганьбу на зямлі без усялякага права. о людзі! Вашая ганьба адгукнецца супраць вас саміх. Гэта толькі асалода зямнога жыцця, а потым вы паварочаецеся да Нас! І Мы паведамім вам пра тое, што вы зрабілі.
24Прыкладам зямнога жыцця з’яўляецца вада, якую мы праліва¬ем з неба, і яна змешваецца з раслінамі зямлі – тымі, якія ўжываюць у ежу людзі і жывёлы. Калі зямля ўбіраецца ў сваю вопратку і ўпрыго¬жваецца, а ейныя жыхары лічаць, што маюць уладу над ёй, прыходзі¬ць загад Наш ноччу ці днём. І Мы ператвараем яе ў поле, з якога наз¬біралі плён – быццам яна і не была квітнеючая ўчора. Так Мы тлумачым знакі людзям, якія задумляюцца.
25Аллаг заклікае да мясціны міру і вядзе, каго пажадае, да проста¬га шляху.
26На тых, якія рабілі дабро, чакае самае найлепшае і нешта боль¬шае. Не пакрые іхныя твары ні пыл, ні ганьба. Менавіта яны – жыха¬ры раю! Будуць яны там павек.
27А рабіўшым ліха адплацяць тым жа ліхам. І будуць яны пакры¬тыя ганьбаю, і не абароніць ніхто іх ад Аллага. Твары іхныя пакрыюц¬ца кавалкамі начнога змроку. Менавіта яны – жыхары пекла! І будуць яны там павек.
28У той дзень мы збяром усіх іх разам, а потым скажам паганым: «Вось вашыя месцы – разам з саўдзельнікамі вашымі». А потым Мы падзелім іх, і скажуць іхныя саўдзельнікі: «Вы не пакланяліся нам».
29дастаткова Аллага як Сведкі паміж вамі і намі. Мы сапраўды не ведалі пра вашае пакланенне».
30Там кожная душа ўпэўніцца ў тым, што падрыхтавала раней. Паварочаюцца яны да Аллага, свайго сапраўднага абаронцы, і знікне тое, што прыдумвалі яны.
31Спытай: «Хто надзяляе вас з неба і зямлі? Хто мае ўлады над слы¬хам і зрокам? Хто выводзіць жывое з нежывога, а нежывое з жывога? Хто кіруе падзеямі?» Яны скажуць: «Аллаг». Спытай: «Чаму ж вы не палохаецеся Яго?»
32Такі Аллаг, праўдзівы Госпад ваш! А што можа быць пасля праў¬ды, як не хлусня? Як жа вы падаліліся.
33Так спраўдзілася слова твайго Госпада пра непакорлівых, што яны не павераць.
34Скажы: «Ці прымее хто-небудзь з вашых стодаў пачаць тварэн¬не, а потым яго паўтарыць?» Скажы: «Аллаг пачынае тварэнне, а по¬тым яго паўтарае». Як жа вы падаліліся.
35Скажы: «Ці прымее хто-небудзь з вашых стодаў прывесці да праўды?» Скажы: «Гэта Аллаг вядзе да праўды! Хто ж варты таго, каб за ім ішлі – той, хто сам вядзе да праўды, альбо той, каго вядуць да праўды? Што з вамі? Як вы судзіце?»
36Большасць з іх ідзе па здагадках. Але здагадка ніяк не дапаможа заміж праўды. Сапраўды, Аллаг ведае тое, што робяць яны.
37Гэты Каран не прыдумка кагосьці заміж Аллага, але сцвярджэн¬не таго, што было перад ім, і тлумачэнне Пісання ад Госпада светаў, у якім няма сумневу.
38Вось яны кажуць: «Ён яго прыдумаў!» Скажы: «Прынясіце суру, падобную да тых, і паклічце, каго здолееце, заміж Аллага, калі вы праўдзівыя».
39Але не, яны ўспрынялі як хлусню тое, што не здолелі ахапіць ве¬даннем, і тлумачэнне чаго яшчэ не прыйшло. Таксама адкінулі гэта і тыя, якія жылі раней. Паглядзі, якім быў канец прыгнятальнікаў.
40Ёсць сярод іх тыя, якія вераць у [Каран], а ёсць і тыя, якія не ве¬раць у яго. Госпад твой ведае пра тых, якія распаўсюджваюць нелад.
41Калі яны будуць казаць, што ты – хлус, дык скажы: «Мне – мае ўчынкі, а вам – вашыя ўчынкі. Вы не маеце дачынення да таго, што ра¬блю я, а я не маю дачынення да таго, што робіце вы».
42Ёсць сярод іх і тыя, якія цябе слухаюць. І як ты прымусіш чуць глушцоў, калі яны не разумеюць?
43Ёсць сярод іх і тыя, якія глядзяць на цябе. І як ты здолееш па¬весці простым шляхам невідушчых, калі яны не бачаць?
44Сапраўды, Аллаг не ўчыняе няслушнасці ў дачыненні да людзей, але гэта людзі самі няслушныя да сябе.
45У той дзень ён збярэ іх, здасца ім, што пражылі яны на зямлі толькі гадзіну дня. Яны ведацьмуць адно аднаго. Сапраўды, нясуць страты тыя, якія лічылі хлуснёю сустрэчу з Аллагам і не ішлі простым шляхам.
46Альбо Мы пакажам табе частку з таго, што Мы абяцалі ім, аль¬бо забяром цябе, і да Нас паварочаюцца яны. Аллаг будзе Сведкам таго, што яны робяць.
47для кожнае грамады – пасланец. І калі прыходзіў да іх пасланец іхны, дык усё паміж імі вырашалі слушна, і яны не былі пакрыўджаныя.
48Яны пытаюцца: «Калі гэтая абяцанка спраўдзіцца, калі вы праўд¬зівыя?»
49Скажы: «Я не маю ўлады прычыніць сабе шкоду альбо прынес¬ці карысць, хіба што пажадае гэтага Аллаг. для кожнае грамады – тэр¬мін. Калі іхны тэрмін надыходзіць, дык яны не прымеюць яго ні па¬даліць – нават на гадзіну, ні наблізіць».
50Скажы: «Вы думалі пра тое, якую частку з Ягонага пакарання – калі яно прыйдзе да вас ноччу ці днём – будуць спрабаваць паскоры¬ць грэшнікі?»
51Няўжо вы паверыце ў яго тагды, калі яно прыйдзе да вас? Ці за¬раз? Калі вы паскорылі яго?
52А потым скажуць тым, якія былі няслушныя: «Таму паспрабуй¬це векаістага пакарання! Хіба не аплачана вам за тое, што вы рабілі?»
53Яны пытаюць цябе: «Ці праўда гэта?» Скажы: «Так, клянуся маім Госпадам, праўда! І вам не пазбегнуць гэтага».
54Калі б кожная няслушная душа валодала ўсім, што на зямлі, дык паспрабавала б адкупіцца. Яны схаваюць каянні, толькі ўбачыўшы па¬каранне. Паміж імі рассудзяць па слушнасці і не будуць пакрыўджаныя яны.
55Так! Сапраўды, гэта Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. Так! Сапраўды, абяцанка Аллага праўдзівая. Але большасць з іх не ведае.
56Ён даруе жыццё і скананне, і да Яго вы паварочаецеся.
57о людзі! да вас прыйшло навучанне ад Госпада вашага, загой¬ванне таго, што ў сэрцах, просты шлях і літасць для вернікаў.
58Скажы: «Гэта – літасць і дабрыня Аллага». Няхай яны цешацца з гэтага, бо яно лепш за тое, што яны назапашваюць.
59Скажы: «Ці бачылі вы, што Аллаг вам паслаў з долі, а вы зрабілі з яе забароненае і дазволенае?» Скажы: «Аллаг вам дазволіў гэта, ці гэта вы самі ўзводзіце на Аллага паклёп?»
60Што думаюць пра дзень Адраджэння тыя, якія паклёпнічаюць на Аллага? Сапраўды, Аллаг мае вялікую літасць да людзей, але боль¬шасць з іх не дзякуе.
61Якой бы ты справаю не займаўся, што б ты ні чытаў з Карана, і якіх бы ўчынкаў не рабілі яны, мы назіраем за вамі яшчэ ў пачатку дзе¬яння. Тое, што на зямлі і на небе, не схаваецца ад Госпада твайго, на¬ват калі мецьме вагу парушынкі, менш ці больш за яе. Яно змяшчаец¬ца ў Пісанні выразным.
62Так! Сапраўды, набліжаным да Аллага няма чаго палохацца, і не будуць яны засмучаныя –
63тыя, якія паверылі і былі збожныя.
64Чакае на іх уцешная вестка ў жыцці зямным і наступным. Няма зменаў у словах Аллага. Гэта – вялікі поспех.
65Няхай цябе не засмучаюць словы [паганаў], бо, сапраўды, уся моц належыць Аллагу! Ён – Усечуючы, Усеведаючы!
66Так! Сапраўды, Аллагу належаць усе, хто на нябёсах і на зямлі. А тыя, якія заклікаюць заміж Аллага іншых, ідуць па здагадках і вы¬думляюць.
67Ён – Той, Хто стварыў ноч, каб адпачывалі вы, а дзень – каб вы бачылі. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія чуюць.
68Кажуць яны: «Аллаг узяў сабе дзіця!» Слаўны Ён! Ён – багаты, яму належыць усё, што на нябёсах, і ўсё, што на зямлі. Няма ў вас на гэта ніякага доказу! Няўжо вы кажаце пра Аллага тое, чаго самі не ведаеце?
69Скажы: «Сапраўды, тыя, якія паклёпнічаюць на Аллага, не бу¬дуць мець поспеху».
70Яны атрымаюць асалоду ў зямным жыцці, а далей паварочаюц¬ца да Нас. Мы дамо ім магчымасць паспрабаваць жорсткага пакаран¬ня за тое, што яны не паверылі.
71Прачытай для іх апавяданне пра Нуха. Вось ён сказаў свайму народу: «о народзе мой! Калі цяжка вам, што я сярод вас і нагадваю пра знакі Аллага, дык на Аллага спадзяюся. згуртуйцеся разам са сваімі стодамі, каб не была вашая справа таямніцаю. А потым судзіце мяне і не давайце адтэрміноўкі.
72Але калі вы адхіліцеся, дык я не прасіў у вас узнагароджання. Узнагародзіць мяне толькі Аллаг. І мне загадана быць адным з пакор¬лівых Яму».
73Але яны лічылі яго хлусам. Таму Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім, у каўчэгу. Мы зрабілі іх спадчыннікамі і ўтапілі тых, якія лічылі Нашыя знакі хлуснёю. Паглядзі ж, Які быў канец тых, каго засцерагалі!
74Пасля яго Мы выправілі пасланцоў да народаў іхных. Тыя прый¬шлі да іх з выразнымі знакамі, але яны не паверылі ў тое, што лічылі хлуснёю раней. Так Мы накладваем пячаць на сэрцы парушальнікаў.
75Пасля іх Мы паслалі з Нашымі знакамі Мусу і Гаруна да Фарао¬на і ягонага магнацтва. Але яны заганарыліся і былі людзьмі грэшнымі.
76І калі прыйшла да іх праўда ад Нас, яны сказалі: «Сапраўды, гэта – сапраўднае чараўніцтва».
77Муса сказаў: «Няўжо вы кажаце пра праўду, якая прыйшла да вас, што гэта – чараўніцтва? Не мецьмуць поспеху чараўнікі».
78Яны сказалі: «Няўжо ты прыйшоў, каб адцягнуць нас ад таго, ува што верылі нашыя бацькі, і каб веліч на зямлі дасталася вам дваім? Мы не паверым вам».
79Фараон сказаў: «Прывядзіце да мяне ўсялякага дасведчанага ча¬раўніка!»
80І калі прыйшлі чараўнікі, дык Муса сказаў ім: «Таму кідайце, што маеце кідаць».
81І калі яны кінулі, дык Муса сказаў: «Тое, што вы зрабілі, – ча¬раўніцтва. Сапраўды, Аллаг знішчыць яго. Сапраўды, Аллаг не па¬ляпшае справу тых, хто распаўсюджвае нелад.
82Аллаг сцвярджае праўду праз Свае словы, хоць бы і ненавідзелі гэта беззаконнікі».
83Не паверылі Мусе, хіба што малая частка ягонага народа, бо яны палохаліся Фараона і ягонага магнацтва. Сапраўды, Фараон – тыран на зямлі і адзін з парушальнікаў.
84Сказаў Муса: «о народзе мой! Калі вы паверылі ў Аллага, дык спадзявайцеся на Яго, калі вы адданыя».
85Тыя сказалі: «Мы спадзяемся на Аллага. Госпадзе наш! Не рабі нас спакусаю для няслушных людзей
86і выратуй нас па Сваёй літасці ад нявернікаў!»
87І Мы адкрылі Мусе і брату ягонаму: «Абірайце для свайго наро¬да дамы ў Эгіпце, зрабіце іх месцам для пакланення і рабіце малітву. Распавядзіце вернікам добрую вестку».
88Муса сказаў: «Госпадзе наш! Ты дараваў Фараону і ягонаму магна¬цтву ўпрыгажэнні і багацце ў зямным жыцці, а яны, Госпадзе наш, збіваюць гэтым з Твайго шляху. Госпадзе наш! знішчы багацце іхнае і зрабі жорсткімі сэрцы – каб яны не паверылі, пакуль не ўбачаць па¬кутлівае пакаранне».
89І сказаў: «Я ўжо адказаў на ваш заклік. Трымайцеся простага шляху і не ідзіце шляхам тых, якія не ведаюць».
90Таму, мы пераправілі сыноў Ісраіля праз мора, але Фараон і яго¬нае войска рушылі ўтроп іх – з нянавісцю і непрыхільнасцю. І калі Фа¬раон пачаў тануць, дык усклікнуў: «Я паверыў, што няма бога, апроч Таго, у Якога паверылі сыны Ісраіля. І я – адзін з адданых Яму».
91Толькі зараз! А раней ты не паслухаўся і распаўсюджваў нелад на зямлі.
92Таму сёння мы ратуем тваё цела, каб ты быў знакам для наступ¬ных пакаленняў. Сапраўды, многія людзі грэбуюць Нашымі знакамі.
93Мы паселілі сыноў Ісраіля ў лепшае жыллё і надзялілі іх дабро¬тамі. Сярод іх пачаліся спрэчкі пасля таго, як да іх прыйшло веданне. Сапраўды, твой Госпад рассудзіць паміж імі ў дзень Адраджэння – у тым, пра што яны спрачаліся.
94Калі ты вагаешся ў тым, што мы паслалі табе, дык спытай тых, якія чытаюць пісанне, дадзенае яшчэ раней. Прыйшла да цябе праўда ад Госпада твайго – так не будзь адным з тых, якія вагаюцца.
95І не будзь адным з тых, якія лічылі хлуснёю знакі Аллага, інакш будзеш сярод тых, якія ўсё страцілі.
96Сапраўды, не павераць тыя, пра якіх спраўдзілася слова Госпа¬да твайго,
97нават калі да іх прыйдуць усе магчымыя знакі, да таго часу, як яны ўбачаць пакутлівае пакаранне.
98Ці было хоць адно паселішча, жыхары якога паверылі, і дапа¬магла ім вера іхная, апроч народа юнуса? Калі паверылі яны, дык мы адцягнулі ад іх зневажальнае пакаранне ў зямным жыцці і далі ім ка¬рыстацца да часу.
99Калі б твой Госпад пажадаў, дык паверылі б усе, хто жыве на зям¬лі. Але здолеў бы ты прымусіць людзей стаць вернікамі?
100 Не паверыць ніводная душа, апроч як з дазволу Аллага! Ён ахо¬плівае пакараннем тых, якія не разумеюць.
101 Скажы: «Паглядзіце на тое, што на нябёсах і на зямлі». Але знакі ды вястуны не дапамогуць тым людзям, якія не паверылі.
102 Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага, апроч дзён, якія наступілі для іхных папярэднікаў? Скажы: «Таму чакайце і я пачакаю разам з вамі».
103 Потым Мы выратуем Нашых пасланцоў і тых, якія паверылі. Так Нам трэба будзе ратаваць вернікаў.
104 Скажы: «о людзі! Калі вы вагаецеся ў маёй веры, дык я не па¬кланяюся заміж Аллага таму, каму пакланяецеся вы, але я пакланяю¬ся Аллагу, які забярэ вас. І сказана мне быць адным з вернікаў».
105 І вярні свой твар да сапраўднае веры і не будзь адным з паганаў!
106 Не кліч заміж Аллага таго, хто не прынясе табе ні карысці, ні шкоды. А калі ты зробіш гэта, дык будзеш адным з няслушных.
107 Калі Аллаг кране цябе ліхам, дык гэтага не прадухіліць ніхто, апроч Яго. А калі Ён пажадае табе дабра, дык ніхто не прадухіліць Яго¬нае літасці. даруе Ён яе тым са Сваіх рабоў, каму пажадае. А Ён – Пра¬бачаючы, Міласэрны!
108 Скажы: «о людзі! Прыйшла да вас праўда ад Госпада вашага. Таму той, хто ідзе простым шляхам, ідзе сам для сябе, а хто збіўся са шляху, той збіўся сам супраць сябе. Не прымею я быць вашым абарон¬цам».
109 Ідзі за тым, што Мы адкрылі табе. I трывай, пакуль Бог не раз-важыць, бо Ён – найлепшы з суддзяў!